Новым героем праекта «Гомель у асобах» стаў айцец Сава
15:39 | 3 красавіка | 2019
Размова аб светлым. Новым героем праекта «Гомель у асобах» абласной бібліятэкі імя Леніна стаў архімандрыт, насельнік Свята-Мікольскага манастыра айцец Сава. На сустрэчу з ім прыйшлі людзі самага рознага ўзросту, сацыяльнага статусу і прафесіі. Іх было сапраўды шмат. Арганізатарам нават прыйшлося паклапаціцца аб дадатковых месцах у зале.