Нацпарк «Прыпяцкі» з 13 снежня запрашае ўсіх у чароўны маёнтак Дзеда Мароза
00:00 | 19 лістапада | 2025
Гасцей чакае сустрэча з Палескім Зюзям, яго прыгажуняй-унучкай і іншымі казачнымі персанажамі
У праграме - экскурсія па «сафары-парку», наведванне хаткі ляснога чараўніка і валадарстваў Бабы Ягі, знаёмства з гаспадаркай Лёшага. Па традыцыі, госці змогуць напісаць лісты і апусціць у спецыяльную паштовую скрыню. Каля навагодняй ёлкі чакаюць карагоды і гульні. Завершыцца свята катаннем на ватрушках з горкі і падарункамі.




