12 снежня ў Беларусь прыедзе дэлегацыя Магаданскай вобласці
16:37 | 1 лістапада | 2023
Гэта першае наведванне нашай краіны прадстаўнікамі гэтага расійскага рэгіёну
Згодна з пастановай Саўміна кіраўніком беларускай часткі працоўнай групы па ўзаемадзеянні з Магаданскай вобласцю прызначаны Іван Крупко. У рамках візіту плануецца сустрэча губернатара Магаданскай вобласці Сяргея Носава з Прэзідэнтам Беларусі і кіраўніцтвам Савета міністраў, а таксама наведванне буйных прамысловых прадпрыемстваў. Акрамя таго, расійская дэлегацыя наведае Гомельскую вобласць.