Трактарыст-машыніст адной з гаспадарак Жлобінскага раёна Міхаіл Філіпаў удастоены ганаровага звання "Чалавек года" ў намінацыі "Чалавек на зямлі"
00:00 | 12 ліпеня | 2025
Міхаіл родам з аграгарадка Кіраў, што на Жлобіншчыне
Бацькі працавалі ў гаспадарцы, ды і самога тады яшчэ юнака цягнула працаваць на зямлі. Пасля заканчэння аграрнага вучылішча ён уладкаваўся ў мясцовае таварыства "Свярдлоўскі". Потым, у 80-х, служба на Далёкім Усходзе і доўгачаканае вяртанне на ніву.
