Больш за 200 дызель-генератараў абяцае паставіць у пацярпелыя ад стыхіі вёскі Гомельскі завод пускавых рухавікоў
09:35 | 19 ліпеня | 2024
Усе ўстаноўкі зроблены на Мінскім маторным заводзе
За самыя кароткія тэрміны дызель-генератары былі сабраны з гандлёвых аб'ектаў рэспублікі і дастаўлены на Гомельскі завод. Адсюль яны адгружаюцца ў пацярпелыя населеныя пункты. Усё зроблена для таго, каб як мага хутчэй ва ўсіх жыхароў рэгіёну з'явілася электразабеспячэнне.