Галоўная Навiны Навучальны семінар па развіццю аграпрамысловага комплексу Гомельшчыны прайшоў у Жодзіна Кароткая спасылка
Подписаться

Навучальны семінар па развіццю аграпрамысловага комплексу Гомельшчыны прайшоў у Жодзіна

Старшыні аблвыканкама Івану Крупко і прадстаўнікам сельгасгаліны рэгіёну прадставілі перспектыўныя культуры айчыннай селекцыі

На палях селекцыйна-насенняводчага комплексу "Перамежнае" ўдзельнікі азнаёміліся з зернебабовымі культурамі: Лубінам і пасяўным гарохам гатунку "Белус" і "Консул". Расліны непатрабавальныя, устойлівыя да палягання, багатыя бялком.

Цікавасць выклікалі і гатункі азімага ячменю «Буслік», «Выток», азімай пшаніцы, трыцікале і рапсу. Усе яны таксама валодаюць высокімі характарыстыкамі. Як адзначыў Іван Крупко, ужо зараз трэба вырашаць, дзе і якія культуры апрацоўваць на Гомельшчыне.
Навучальны семінар па развіццю аграпрамысловага комплексу Гомельшчыны прайшоў у Жодзіна видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам