19 красавіка старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Мікалаю Нілаву споўнілася 80 гадоў
12:52 | 22 красавіка | 2024
Кветкі, словы падзякі і самыя цёплыя пажаданні ў адрас імянінніка гучалі ад сяброў і калег
Сваю працоўную дзейнасць Мікалай Нілаў пачаў у 1966 годзе ў якасці трэнера-выкладчыка па валейболе. За яго плячыма 50-гадовы стаж працы. Падрыхтавана ні адна плеяда спартсменаў высокага класа і спартыўнага рэзерву. Сам мужчына прымаў удзел у судзействе чэмпіянатаў і першынстваў СССР па валейболе. У 1993 годзе яму было прысвоена званне суддзі па спорце вышэйшай нацыянальнай катэгорыі.