19 мая Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначыла Дзень піянерскага сяброўства
00:00 | 20 мая | 2025
Па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, якія аб'ядноўваюць дзяцей і дарослых
Галоўным мерапрыемствам стала ўручэнне акцябратам піянерскіх гальштукаў. У 72-й школе горада Гомеля ў рады БРПА ўступіла больш за 100 хлапчукоў і дзяўчынак. Ва ўрачыстай абстаноўцы юныя беларусы паабяцалі быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі, а таксама ўпершыню аддалі асаблівае прывітанне - піянерскі салют.
