19 новых школьных аўтобусаў перадалі ў раёны Гомельскай вобласці
12:46 | 1 верасня | 2023
Аўтобусны парк сістэмы адукацыі за гэты навучальны год плануецца папоўніць на 60 транспартных адзінак
На падвозе дзяцей задзейнічаны больш за 260 аўтобусаў.
Супрацоўнікі ДАІ нагадалі кіроўцам правілы перавозкі юных пасажыраў. Дарога кожнага дзіцяці ў школу і назад дадому павінна быць максімальна бяспечнай. Патрабаванні да кіроўцаў і да транспарту вельмі сур'ёзныя.