19 сакавіка 1944 года быў вызвалены канцлагер «Азарычы»
08:14 | 20 сакавіка | 2024
За калючым дротам тут знаходзіліся дзясяткі тысяч нявінных людзей
За 10 дзён яны перажылі ўсе кругі пекла. Без ежы, вады і пад адкрытым небам дзеці і старыя ляжалі на балоце з адной толькі думкай: «выжыць». Праз 80 гадоў на журботным месцы сабраліся сотні людзей, каб ушанаваць памяць загінуўшых.