20 000 каратаў брыльянтаў у год вырабляюць на Гомельскім ювелірным заводзе
00:00 | 11 сакавіка | 2025
У 2024 годзе майстрам удалося раскрыць патэнцыял чорных брыльянтаў – для іх прыдумалі аўтарскую форму агранкі «Юла»
У прыродзе няма аднолькавых алмазаў – да кожнага патрэбен індывідуальны падыход. Перш чым камень патрапіць у рукі аграншчыка, яго вывучаюць тэхнолагі. Скануюць, атрымліваюць 3D-мадэль і вырашаюць, як далей працаваць з мінералам, каб атрымаць з яго максімальную выгаду.
