Каля 100 ланяў выпусцілі на прыроду ў Калінкавіцкім раёне
00:00 | 11 сакавіка | 2025
Паводле ацэнак спецыялістаў, верагоднасць іх выжывальнасці ў дзікай прыродзе складае каля 90%
На ферму ў Калінкавіцкім раёне каля 160-і ланяў завезлі тры гады таму. За мінулы час некалькі дзясяткаў жывёл прадалі ў Гродзенскую і Віцебскую вобласці. Цяпер настаў час папаўняць лясы Калінкавіцкага раёна. Дарэчы, за час утрымання на ферме для ланяў стварылі літаральна райскія ўмовы. Ад якаснага меднадзора да кармлення.
