БРСМ запрашае моладзь да ўдзелу ў творчым конкурсе «Аб'екты Перамогі: гісторыя ў творчасці»
00:00 | 11 сакавіка | 2025
Удзельнікам прапануюць стварыць макеты аб'ектаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта могуць быць манументы або абарончыя збудаванні, ваенная тэхніка або бітва
Конкурс прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі – школьнікі ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Індывідуальна або ў творчай групе да трох чалавек. Канкурсанты могуць вырабіць некалькі макетаў у розных намінацыях.
