21 лютага 1944 года распачалася Рагачоўска-Жлобінская аперацыя
09:07 | 22 лютага | 2024
Гэта наступальная аперацыя войскаў правага крыла 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Канстанцін Ракасоўскага
Праводзілася ў мэтах разгрому групоўкі германскіх войскаў у раёне Рагачова і Жлобіна і стварэння ўмоў для наступлення на бабруйскім напрамку. 21 лютага 1944-га савецкія войскі перайшлі ў наступленне і на працягу двух дзён прарвалі абарону праціўніка.