23 сакавіка ў Мінску адбудзецца справаздачны канцэрт творчых калектываў Гомельшчыны
10:22 | 21 сакавіка | 2024
На галоўнай сцэне краіны ў Палацы рэспублікі выступіць больш за 1000 артыстаў нашага рэгіёну. Нагодай сабрацца стаў II фестываль «Беларусь — мая песня»
У гэтым годзе Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтая тэма чырвонай ніткай пройдзе праз фестываль. У ім прымуць удзел усе рэгіёны краіны. У лютым, дарэчы, ужо адбыўся канцэрт артыстаў з Віцебшчыны. Тым часам, ва ўдзельнікаў з Гомельскай вобласці ўжо чамаданны настрой. Лепшыя калектывы збіраюцца ў дарогу. Зараз праходзяць фінальныя рэпетыцыі.