Галоўная Навiны 24 верасня ў Гомелі пройдуць мерапрыемствы ў рамках адзінага дня бяспекі Кароткая спасылка
Подписаться

24 верасня ў Гомелі пройдуць мерапрыемствы ў рамках адзінага дня бяспекі

Галоўная мэта – навучыць грамадзян правільна дзейнічаць пры пажарах і іншых няштатных сітуацыях, а таксама адпрацаваць навыкі аказання першай дапамогі

З 11:00 да 13:00 у кінатэатры імя Калініна гасцей чакаюць інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі і майстар-класы па першай дапамозе, праверка ведаў правілаў пажарнай і дарожнай бяспекі, выстава спецыялізаванай тэхнікі і дэманстрацыя абсталявання экстранных службаў. Таксама пройдзе тэматычны кінапаказ прафілактычных відэаматэрыялаў, практычная адпрацоўка плана эвакуацыі і тактыка-спецыяльныя заняткі работнікаў МНС.

З 14:30 да 16:30 У Гц «Крышталь» разгорнуцца лакацыі па навучанні правілам бяспекі ад суб'ектаў прафілактыкі, пройдзе практыкум па адпрацоўцы плана эвакуацыі і выстава спецтэхнікі. А яшчэ наведвальнікаў чакаюць карысныя падарункі ад МНС.


24 верасня ў Гомелі пройдуць мерапрыемствы ў рамках адзінага дня бяспекі видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам