60-ы па ліку рэзідэнт зарэгістраваны ў свабоднай эканамічнай зоне «Гомель-Ратон»
13:00 | 23 верасня | 2026
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Ксант-Інвест" плануе рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі дзеючай хімічнай вытворчасці
Прадпрыемства будзе выпускаць прэміяльны прадукт-высокаачышчаны грануляваны сульфат алюмінія. Хімічнае рэчыва выкарыстоўваецца для водаачысткі, а таксама ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці і тэкстыльнай вытворчасці.




