
25 тур чэмпіянату Беларусі па міні-футболе
12:36 | 9 красавіка | 2019
Светлагорскі «ЦКК» прапускае 25 тур чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, гульні якога адбудуцца заўтра. Гомельская «БЧ» гуляе дома. Супернік — «Ахова-Дынама». Сталічная каманда замыкае 8-ку наймацнейшых. «Чыгуначнікі» на 5-й пазіцыі ў чэмпіянаце. Паядынак адбудзецца на паркеце спарткомплексу "Лакаматыў". Пачатак у 18.00. Лідэр табліцы «ВРЗ» згуляе на выездзе. Супернік - «Дарожнік». Няўступлівым мінчукі — на 60-й пазіцыі.