26 сакавіка споўнілася 124 гады з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Аляксандра Лізюкова
15:33 | 26 сакавіка | 2024
У сям’і было трое братоў і ўсе яны загінулі падчас Вялікай Айчыннай
Яўген, Аляксандр і Пётр Лізюковы нарадзіліся ў Гомелі. Іх дом знаходзіўся ў раёне сучаснага Цэнтральнага рынка. Пасля заканчэння 6-ці класаў мужчынскай гімназіі, у 1919-м Аляксадр пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную армію. Вялікую Айчынную сустрэў выкладчыкам ваеннай акадэміі. Вызначыўся ў абароне Барысава і Смаленска. Падраздзяленне пад яго камандаваннем два тыдні ўтрымлівала так званую Салаўёўскую пераправу праз Днепр. Адзіную, якая на той час звязвала абодва берагі вялікай ракі. За мужнасць і гераізм 5-га жніўня 1941-га ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.