3 чэрвеня ў Беларусі стартавала акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
10:17 | 5 чэрвеня | 2024
Яна накіраваная на папулярызацыю ўнутранага турызму краіны
Адкрылі дзверы ўсім жадаючым і запрасілі бясплатна наведаць экскурсіі каля 300 айчынных музеяў. Да акцыі далучыліся і аб'екты горада над Сожам. Якія актыўнасці яны прапануюць гасцям Гомеля і Гомельскага раёна ў першы тыдзень лета – даведваліся нашы карэспандэнты.
