Студатрады Гомельшчыны пачалі дапамагаць рэканструяваць мемарыяльны комплекс "Баграціён" пад Светлагорскам
00:00 | 16 красавіка | 2025
Работы ў комплексе стартавалі ў студзені 2025-га. Зараз знешні корпус музея мемарыяла ўжо набыў канчатковы выгляд
Атрад «Памяць пакаленняў» сфарміраваны з навучэнцаў Светлагорскага індустрыяльнага каледжа. Байцы выконваюць абавязкі падсобных рабочых: капаюць траншэі, прыбіраюць будаўнічае смецце і заліваюць бетон. Для моладзі гэта добрая практыка і магчымасць унесці ўклад у агульную справу добраўпарадкавання мемарыяла.
