5 абрушэнняў будынкаў з-за снегу і абледзянення зарэгістравана на Гомельшчыне з пачатку года
00:00 | 5 лютага | 2026
У прыватнасці, у Петрыкаўскім раёне абрынуўся драўляны дах збожжасклада, а на тэрыторыі мясцовага малочнатаварнага комплексу поўнасцю разваліўся металічны склад
У Лельчыцкім раёне на прыватным падворку абрынуўся хлеў, у якім на момант аварыі знаходзіліся жывёлы. У Мазыры адбылася прасадка даху ў прыватным жылым доме. Ва ўсіх пяці выпадках папярэдняя прычына інцыдэнту супадае: крытычная снегавая нагрузка. Каб не дапусціць няшчасных выпадкаў, уласнікам старых будынкаў трэба зрабіць рамонт і ачыстку канструкцый.




