7 лістапада музею Гомельскага палацава-паркавага ансамбля спаўняецца 105 гадоў
11:35 | 31 кастрычніка | 2024
Сваю гадавіну музей адзначае серыяй мерапрыемстваў
Да юбілею падрыхтавалі навінку - выставу "105 гадоў захавання лепшага". Выстава расказвае пра музей як з'яву. У цэнтры ўвагі імёны, месцы і з'явы, якія сталі знакавымі для нашага рэгіёна. Маштабныя калекцыі дэманструюць шматгадовую працу па зборы, даследаванні, навуковай апрацоўцы і захаванні артэфактаў, адлюстроўваючы ўклад папярэдніх пакаленняў музейшчыкаў і новыя ідэі іх пераемнікаў.
Чарговая юбілейная выстаўка "Перагортваючы жоўклыя старонкі палацавых вопісаў" прысвечана новым вынікам вывучэння і пошуку твораў найкаштоўнейшай сямейнай калекцыі князёў Паскевічаў. Пры падрыхтоўцы экспазіцыі выкарыстоўваліся ўнікальныя гістарычныя дакументы. Вялікую цікавасць на выставе ўяўляюць фатаграфіі, створаныя ў Варшаўскай і Гомельскай майстэрнях у 1889–1890 гадах, электронныя копіі якіх прадстаўлены Дзяржаўным Гістарычным музеем, дзе яны і захоўваюцца зараз.