Адборачны этап нацыянальнага конкурсу "Маладзечна-2026" прайшоў у Гомелі
00:00 | 9 лютага | 2026
Ён накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, захаванне і развіццё традыцый нацыянальнай эстрады, а таксама папулярызацыю творчасці беларускіх аўтараў і кампазітараў
За права выступіць у нацыянальным фінале спаборнічалі 17 выканаўцаў. Кожны прэзентаваў дзве песні беларускіх аўтараў на роднай мове. Працягласць выступлення - не больш за тры хвіліны сарака секунд.




