Галоўная Навiны Адразу 3 прадпрыемствы Гомельшчыны сталі пераможцамі ў рэспубліканскім конкурсе "Лідары ў будаўніцтве-2022" Кароткая спасылка
Подписаться

Адразу 3 прадпрыемствы Гомельшчыны сталі пераможцамі ў рэспубліканскім конкурсе "Лідары ў будаўніцтве-2022"

Сярод узнагароджаных БелНДПІнафта, "ДЗІПРАЖЫЎМАШ" і Гомельскі ДБК, які рэалізаваў праект па рэканструкцыі ваенна-гістарычнага комплексу "Партызанская крынічка"

У адкрыцці ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў прыняў удзел Тэнгіз Думбадзэ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ён канстатаваў:

- Для нас гэты конкурс з'яўляецца знакавым, ён падводзіць вынікі працы за год. Да гэтага этапу прадпрыемствы спрабуюць асэнсаваць, што яны зрабілі за гэты перыяд, што атрымалася, што не атрымалася.

Скарыстаўшыся магчымасцю, ён адзначыў унікальнасць шэрагу беларускіх матэрыялаў, якасць якіх сведчыць, што ў нас ёсць прадпрыемствы-лідары, не толькі на ўзроўні постсавецкай прасторы, але і Еўропы.
Адразу 3 прадпрыемствы Гомельшчыны сталі пераможцамі ў рэспубліканскім конкурсе "Лідары ў будаўніцтве-2022" видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам