Адзіны школьнік з вёскі Васільполле не можа патрапіць на заняткі з-за снегападу
00:00 | 17 лютага | 2026
Маршрут да Чабатовіцкай СШ складае 8 кіламетраў
Перашкаджаюць вучобе не толькі снегапады, але моцныя маразы. На Гомельшчыне з гэтай прычыны перыядычна адмянялі школьныя заняткі. Аднак надвор'е вучобе не перашкода. У сельскіх школах на гэты выпадак распрацаваны план Б. Для тых, хто адстаў ад праграмы, арганізуюць дадатковыя заняткі. Надвор'е, між тым, не перастае правяраць на трываласць: маразы, галалёд і адліга паўтараюцца цыклічна.




