Бліновы конкурс правялі на Мазырскай пошце
00:00 | 17 лютага | 2026
Удзельніцы «паштовай» Масленіцы падышлі да задачы творча
Свае кулінарныя шэдэўры прадстаўлялі з музычнымі візітоўкамі. У песнях і прыпеўках – прэзентацыя рэцэптаў бліноў і незвычайных начынняў. Пасля падвядзення вынікаў конкурсу блінамі частавалі наведвальнікаў пошты.




