Пераможцаў конкурсу на найлепшае навагодняе афармленне ўзнагародзілі ў Гомелі
00:00 | 16 лютага | 2026
Гэтай зімой абласны цэнтр упрыгожылі 30 новых светлавых аб'ектаў, сярод якіх - шасціметровы карабель і кола агляду
На вуліцы Савецкай ззялі агнямі дрэвы, а ў скверы Грамыкі - паляны кветак. Агульнымі намаганнямі Гомель сустрэў святы яркім і прыгожым і запомніўся жыхарам і гасцям унікальнай ілюмінацыяй. Па выніках агляду-конкурсу першае месца сёлета падзялілі дзве адміністрацыі - Чыгуначнага і Цэнтральнага раёнаў.




