Гонкі на санках пройдуць у Гомелі 14 лютага
15:55 | 13 лютага | 2026
Санныя гонкі арганізуе у суботу "Гомсельмаш". Экіпажы выйдуць на старт а 10-ай гадзіне раніцы
Траса для спаборніцтва з перашкодамі пракладзена на тэрыторыі спартыўна-аздараўленчага комплексу. Арганізатары абяцаюць атмасферу драйву і крэатыву. І шмат сюрпрызаў. Напрыклад – снежныя сані з "касмічнай турбінай". Удзельнічаць ў гонках будуць зборныя падраздзяленняў прадпрыемства. У складзе кожнай каманды - шэсць спартсменаў. Самыя спрытныя атрымаюць прызы.




