Маразы вельмі дапамагаюць. На Гомельшчыне працягваецца барацьба з бураломамі, якія засталіся пасля ўрагану ў ліпені 2024-га
09:10 | 13 лютага | 2026
Большасць непраходных і цяжкадаступных участкаў знаходзіцца менавіта на тэрыторыі Рэчыцкага раёна
У Васілевіцкім лясгасе налічвае 960 непраходных гектараў у ліку самых цяжкадаступных – Дубраўскае лясніцтва. Сёння на дапамогу ў барацьбе з наступствамі стыхіі ў Гомельскую вобласць сабралі сапраўдных герояў лесу з Брэста, Мінска, Гродна. Гэта цэлая армія прафесіяналаў, гатовая ўзяць на сябе самыя складаныя ўчасткі. Для кожнага спецыяліста, кожнай машыны створаны максімальна камфортныя ўмовы.




