Тэмп росту вытворчасці прадукцыі ў студзені - 104,3 працэнта. Першыя вынікі працы аграсектара прааналізавалі на Гомельшчыне
00:00 | 16 лютага | 2026
Кіраўнік рэгіёну Іван Крупко звярнуў увагу на сістэмныя памылкі
Студзеньскія маразы выявілі недапрацоўкі ў шэрагу гаспадарак, дзе знізілася вытворчасць малака і мяса. Асаблівую ўвагу павышэнню якасці работы павінны ўдзяліць у Веткаўскім, Лельчыцкім, Светлагорскім і Хойніцкім раёнах. Перад аграрыямі стаіць задача павялічыць пагалоўе жывёлы і птушкі, а таксама павысіць прадукцыйнасць за кошт строгага захавання рацыёну кармлення і зніжэння тэхналагічных страт.




