Галоўная Навiны "Апрацоўваем сцены антысептыкам". У доме пад Гомелем з-за прамярзання сцен у кватэрах з'явілася цвіль Кароткая спасылка
Подписаться

"Апрацоўваем сцены антысептыкам". У доме пад Гомелем з-за прамярзання сцен у кватэрах з'явілася цвіль

Але вырашаць пытанне хочуць далёка не ўсе жыхары дома

На пачатку месяца гаспадыня такой кватэры Алеся Балашэвіч з праблемным пытаннем звярнулася да Івана Крупко. Камунальным службам ён даручыў з праблемай разабрацца.

Уцяпленне дома - паслуга напалову платная, 50% выдаткаў бярэ на сябе дзяржава. Па праграме павышэння энергаэфектыўнасці жылых дамоў у Гомельскім раёне паспяхова ўжо рэалізавалі 6 праектаў. На сходзе жыхароў месцамі прамярзаючага дома прапанову агучылі зноў.

Многія з іх ідэю з уцяпленнем не падтрымліваюць - бытавыя нязручнасці іх не турбуюць. Іх пазіцыя наступная: прамярзанне і працёкі - праблема верхніх паверхаў і кантавых кватэр, як у Алесі Балашэвіч.

Зараз стаіць пытанне наконт уцяплення ўсяго перыметра кватэры, бо ў сына Алесі выяўлена алергія на цвіль.
"Апрацоўваем сцены антысептыкам". У доме пад Гомелем з-за прамярзання сцен у кватэрах з'явілася цвіль видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам