Галоўная Навiны Беларусь і Кіраўская вобласць вызначылі пералік мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2023-2026 гады Кароткая спасылка
Подписаться

Беларусь і Кіраўская вобласць вызначылі пералік мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2023-2026 гады

75 працэнтаў экспарту нашай прадукцыі прыпадае на рэгіёны РФ

Беларусь і Кіраўская вобласць вызначылі пералік мерапрыемстваў на 2023-2026 гады, накіраваных на рэалізацыю пагаднення паміж урадам Беларусі і адміністрацыяй Кіраўскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Адпаведны дакумент падпісалі 20 лютага ў пасольстве Беларусі ў Расіі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, які з'яўляецца адказным за ўзаемадзеянне Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам, і губернатар Кіраўскай вобласці Аляксандр Сакалоў, паведамляе БЕЛТА.

Іван Крупко пасля цырымоніі падпісання паведаміў журналістам, што цяпер беларуская дэлегацыя знаходзіцца ў Кіраве, у яе складзе - прадстаўнікі кіраўніцтва Мінпрама, Мінсельгасхарча, шэрага канцэрнаў і прадпрыемстваў. Паводле слоў губернатара, перад паездкай у Кіраў былі грунтоўна прапрацаваны прапановы, якія гатовы прадставіць беларускі бок. "У рамках візіту МТЗ падпіша дамоўленасці на пастаўку больш як 250 адзінак трактароў, "Гомсельмаш" прыехаў са сваёй праграмай супрацоўніцтва. "Амкадор", "Мазырсоль", "Спартак" і іншыя нашы прадпрыемствы таксама гатовы не толькі да паставак сваёй прадукцыі, але і да супрацоўніцтва па імпартазамяшчэнні, стварэнні сумесных прадпрыемстваў", - расказаў Іван Крупко.

"Ва ўмовах буйнейшага санкцыйнага націску мы павінны знайсці магчымасць адпрацаваць з кожным расійскім рэгіёнам пастаўку прадукцыі, знайсці формы імпартазамяшчэння, каб дапаўняць адзін аднаго на міжкраінавым узроўні і ў пастаўцы агульнай прадукцыі на рынкі трэціх краін", - падкрэсліў старшыня Гомельскага аблвыканкама.

Ён таксама дадаў, што супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі важна і для самой Гомельскай вобласці: "75 працэнтаў экспарту нашай прадукцыі прыпадае на рэгіёны РФ".
Беларусь і Кіраўская вобласць вызначылі пералік мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2023-2026 гады видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам