Беларускія нафтавікі прабурылі 45 свідравін за 9 месяцаў
Беларускія нафтавікі прабурылі 45 свідравін за студзень-верасень, паведамля БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу "Беларуснафты".
Вышкамантажнікі і буравікі кампаніі падагульнілі работу за 9 месяцаў: пройдзена 148 273 м горных парод, пабудавана 45 свідравін, 5 з якіх прабурана ў верасні.
Калектыў Вышкамантажнага ўпраўлення ў верасні перадаў Светлагорскаму ўпраўленню буравых работ пяць установак, зманціраваных на тэрыторыі Беларусі. "Гэта Уралмаш 3Д - 76 і 86, АРС-250 і Drillmec - стацыянарны і эшалонны", - паведаміў першы намеснік начальніка - галоўны інжынер ВМУ Мікалай Смолікаў.
Па адной устаноўцы зманціравана на Бескапыльнаўскім, Цішкаўскім, Даманавіцкім радовішчах і дзве - на Рэчыцкай плошчы. Таксама падрыхтаваны тры пляцоўкі пад будаўніцтва буравых установак на Паўночна-Даманавіцкай, Барсукоўскай і Рэчыцкай плошчах.
Свідравіна глыбінёй 4335 м прабурана на Карташоўскім радовішчы. На гэтым жа аб'екце прадаўжаецца будаўніцтва другога ствала. На Паўночна-Даманавіцкай плошчы закончана свідравіна глыбінёй 2900 м, на Вішанскай - 4085 м, Мармавіцкай - 3386 м, на Рэчыцкай - 3996 м.
Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.