Безадказнасць многіх беларусаў пакідае жадаць лепшага. У Гомельскім абласным упраўленні МНС падвялі вынікі 2023 года
09:07 | 18 студзеня | 2024
Істотна палепшыла статыстыку надзвычайных сітуацый прафілактычная работа
На традыцыйнай штогадовай канферэнцыі для СМІ агучылі такія лічбы: 901 пажар адбыўся летась на тэрыторыі Гомельскай вобласці, 79 чалавек у выніку загінулі, значная частка з іх знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення Дамінуючая прычына ўзгаранняў - неасцярожнае абыходжанне з агнём, затым ідзе парушэнне правіл мантажу і эксплуатацыі электраабсталявання, а таксама цеплагенерыруючых прылад.