Больш за 1500 жанчын у Беларусі прайшлі ЭКА бясплатна
09:40 | 16 мая | 2025
Па стане на 2025 год у свеце налічваецца больш за 48 000 000 бясплодных пар. Гэта каля 5% насельніцтва планеты
Яны адчуваюць цяжкасці з зачаццем і выношваннем дзіцяці па розных прычынах. Метад экстракарпаральнага апладнення сёння істотна дапамагае вырашыць гэтую праблему. І ў Беларусі адну спробу гэтай працэдуры аплочвае дзяржава. У мінулым годзе ёю скарысталіся больш за 1500 беларускіх жанчын у краіне. Ірына Драбышэўская даведалася, хто дапамагае здабыць сямейнае шчасце.
