Больш за 200 платформаў для гнездавання буслоў усталююць энергетыкі на апорах ЛЭП
12:38 | 15 красавіка | 2024
Работы праводзяцца ў зонах з высокай шчыльнасцю пражывання птушак – пераважна, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях
Робіцца гэта не толькі для таго, каб засцерагчы лініі ад кароткіх замыканняў, але і выратаваць птушак ад удараў токам.
Апоры ліній электраперадач – упадабанае месца белага бусла. На іх птушкі будуюць свае гнёзды – і гэта цалкам звыклая карціна для любой беларускай вёскі. Але вось волкасць і цвіль пад такім жыллём – гэта заўсёды вялікая праблема, пра якую мала хто ведае. Да таго ж прадукты жыццядзейнасці птушак прыводзяць да акіслення ізаляцыі і часта становяцца прычынай кароткіх замыканняў і ўзгаранняў.