Больш за 200 школьнікаў з усёй краіны аб'яднаў STEAM-фестываль У Гомелі
10:41 | 24 чэрвеня | 2024
Унікальны праект праходзіць ужо 6-ы раз. Моладзь на два дні трапляе ў свет навукі і творчасці
Упершыню ўдзельнікам фестывалю расчыніў свае дзверы Гомельскі медуніверсітэт. Лакацый – дзясяткі. Адной з іх стаў сімуляцыйна-атэстацыйны цэнтр. Пад куратарствам вопытных спецыялістаў школьнікі паспрабавалі паўтарыць дзеянні, якія ў пэўнай сітуацыі дапамогуць выратаваць камусьці жыццё ў экстранай сітуацыі.