Больш за 200 удзельнікаў сабрала «Школа спецыялістаў медыцынскай візуалізацыі» ў Гомелі
09:03 | 27 сакавіка | 2024
У праграме форуму - выступленні вядучых лектараў Беларусі і Расіі. Таксама некаторыя дыягносты далучыліся ў анлайн-фармаце.
Прафесіяналы падзяліліся сваім вопытам выкарыстання малаінвазіўных тэхналогій у дыягностыцы розных захворванняў органаў і сістэм. Работа секцый аб'яднана адзінай тэмай - новыя дыягнастычныя падыходы ў медыцынскай візуалізацыі. Таксама ўдзельнікам канферэнцыі прадэманстравалі выставу сучаснага медыцынскага абсталявання.