Чарговы "Дзень прадпрыемства" запланаваны на 4 красавіка
09:07 | 4 красавіка | 2019
Вакансіі ў арганізацыях будаўнічай галіны прапануюць на Дні прадпрыемства ў Гомелі
Ён пройдзе 4 красавіка ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарвыканкама з 10 да 12 гадзін. Адкрытае акцыянернае таварыства "Гомельжалезабетон" прапануе больш за 20 вакансій.
Суіскальнікам рэкамендуецца мець пры сабе пашпарт, дакументы аб адукацыі і працоўную кніжку.