Галоўная Навiны Чэмпіянат Беларусі па пажарна-выратавальным спорце праходзіць у Гомелі Кароткая спасылка
Подписаться

Чэмпіянат Беларусі па пажарна-выратавальным спорце праходзіць у Гомелі

Спаборніцтвы працягнуцца з 28 ліпеня па 2 жніўня

У горад на Сожам прыехалі звыш 170 спартсменаў з усёй рэспублікі, каб выявіць наймацнейшых у дысцыплінах «Уздым па штурмавой лесвіцы на паверхі вучэбнай вежы», «Пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі», «Дваебор'е», «Пажарная эстафета 4х100 метраў»і «Баявое разгортванне». За званне найлепшых у краіне на працягу 5 дзён будуць змагацца 8 жаночых і 8 мужчынскіх каманд: прадстаўнікі абласных і Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, а таксама Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Гэтыя спаборніцтвы - важны этап падрыхтоўкі спартсменаў зборных каманд да чэмпіянату свету па пажарна-выратавальным спорце.
Чэмпіянат Беларусі па пажарна-выратавальным спорце праходзіць у Гомелі видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам