COVID - 19 нікуды не сышоў, ён толькі даў перадышку. Лекары Гомельшчыны рэкамендуюць прайсці вакцынацыю
17:51 | 30 жніўня
Прышчэпку ад каранавірусу на Гомельшчыне зрабілі ўжо 72% жыхароў
Каранавірус ужо дэманструе рост. Лекары прагназуюць новы ўсплёск пандэміі на сярэдзіну верасня. Ўскладняць сітуацыю будуць і сезонныя хваробы. Існуе меркаванне, што прышчапляцца падчас ўздыму захворвання нельга. Аднак гэта не зусім так.
