Галоўная Навiны Даведаліся, што зменіцца ў Беларусі з 1 верасня Кароткая спасылка
Подписаться

Даведаліся, што зменіцца ў Беларусі з 1 верасня

У сілу ўступаюць новыя правілы і тарыфы, якія закрануць многіх

Працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 5 працэнтаў. Памер дадатку будзе залежsць ад стажу і прыбытку, а сярэдні памер пенсіі па старасці складзе 980 рублёў.

Базавая стаўка таксама павялічыцца. Яна складзе 273 рублі. Гэта прывядзе да павышэння заработнай платы больш за 800 тысяч працаўнікоў бюджэтнай сферы.

Змяненні закранулі і правілы дарожнага руху. Цяпер веласіпедысты і карыстальнікі электрасамакатаў абавязаны спешыцца пры пераходзе праезнай часткі. Для электрасамакатаў уведзены абмежаванні хуткасці: да 25 км/г на веладарожках і да 10 км/г на тратуарах. Аўтамабілістам дазволена мець частковую таніроўку шкла. Акрамя таго, з 1 верасня падаражэе праезд па платных дарогах для транспартных сродкаў масай больш за 3,5 тоны.

А школьнікі зараз будуць здаваць тэлефоны перад урокамі і забіраць іх пасля.
Даведаліся, што зменіцца ў Беларусі з 1 верасня видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам