Дэлегацыя Ферганскай вобласці Рэспублікі Узбекістан з афіцыйным візітам наведвае Гомельшчыну
00:00 | 13 студзеня | 2025
Асноўная мэта прыезду – гэта развіццё міжрэгіянальных сувязяў у гандлёва-эканамічным і аграпрамысловым сектарах
Госці ўсклалі кветкі да памятнага знаку ахвярам генацыду беларускага народа на пл. Паўстання ў Гомелі, наведалі прадпрыемствы абласнога цэнтра, ГДТУ імя П.О. сухога. Наперадзе – насычаная праграма і двухбаковыя перамовы.