Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні зарэгістравалася каля 55 000 абітурыентаў
16:17 | 15 мая | 2024
У 2024 годзе яно будзе праходзіць у нязвыклыя тэрміны: з 27 мая па 6 чэрвеня ў адзін перыяд з цэнтралізаваным іспытам
Рэзервовымі днямі вызначаны 19 чэрвеня (у гэты дзень можна прайсці тэст па ўсіх прадметах), 21 і 23 чэрвеня.
Найбольш запатрабаваныя прадметы – руская і англійская мовы, фізіка, матэматыка. Як адзначылі ў Міністэрстве адукацыі, пашыраюцца і сістэматызуюцца льготы для паступлення адораных і матываваных абітурыентаў.