Дзмітрый Мядзведзеў спрагназаваў цану на газ да €5000 для ЕС - гэта ў 39 разоў вышэй, чым для Беларусі
08:19 | 29 жніўня | 2022
Намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі звярнуўся да кіраўніцтва краін ЕС
Намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў звярнуўся да кіраўніцтва краін ЕС. "Кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў краін Еўрапейскага Саюза", - так азагалоўлены пост у тэлеграм-канале Мядзведзева.
У прыватнасці, экс-прэзідэнт Расіі піша:
"У сувязі з павышэннем цаны на газ да €3500 за тысячу кубаметраў вымушаны павысіць прагнозны кошт да €5000 да канца 2022 года».
У канцы Мядзведзеў напісаў па-ангельску With warm regards, што перакладаецца «з цёплымі пажаданнямі».
Адзначым, што прагнозны кошт, агучаны Мядзведзевым, вышэйшы за кошт тысячы кубаметраў для Беларусі амаль у 39 разоў з улікам прыкладна роўнага курсу даляра і еўра на канец жніўня 2022! Рэспубліка Беларусь, нагадаем, купляе расійскі газ ужо другі год за $128,5 за тысячу кубаметраў.