Гамяльчане, пакуль ёсць магчымасць, актыўна катаюцца на лыжах
14:31 | 10 студзеня | 2024
Надвор'е радуе і жыхары рэгіёна ўсіх узростаў з задавальненнем праводзяць час на паветры
Катанне на лыжах у марозны дзень гартуе арганізм, выпрацоўваецца ўстойлівасць да холаду. Аматары лыжных прагулак радзей хварэюць. Таксама пры катанні нармалізуюцца функцыі нервовай сістэмы. Паляпшаецца настрой, сон і апетыт.