Гамяльчане перамаглі на алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы
15:41 | 2 лістапада | 2019
Камада Гомельскай вобласці стала пераможцай 14-й Алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць». Па выніках усіх этапаў школьнікі з нашага рэгіёна занялі першае месца ў камандным заліку. Абсалютнай пераможцай Алімпіяды стала навучэнка 51-й гімназіі Гомеля Паліна Салміна.