Гаспадаркі вобласці завяршаюць падрыхтоўку да масавага жніва
08:57 | 11 ліпеня | 2023
Галоўная ўвага – забяспечанасці механізатарамі і гатоўнасці камбайнаў
Па дадзеных раённых упраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, на перыяд жніва з іншых арганізацый неабходна прыцягнуць звыш 400 спецыялістаў. Амаль 80% з гэтай колькасці прыступілі да працы ў гаспадарках. Галоўная задача – правесці работы ў аптымальныя тэрміны. Працягласць уборкі ў сярэднім па вобласці павінна скласці 23 дні. Поўную гатоўнасць камбайнаў неабходна было забяспечыць да 8 ліпеня, але некаторыя раёны адсталі ад зацверджанага графіка.