
Генадзь Салавей назначаны на пасаду старшыні Гомельскага аблвыканкама
15:54 | 29 ліпеня | 2019
Адпаведнае кадравае рашэнне сёння прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Нагадаем, да гэтага Генадзь Салавей быў першым намеснікам старшыні аблвыканкама. А месца губернатара заставалася вакантным з таго часу, як Уладзімір Дворнік быў назначаны на пасаду намесніка прэм'ер-міністра.
Таксама Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў на пасады 12 старшыняў раённых выканкамаў. У прыватнасці, старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама будзе Аляксандр Сідарэнка. Кармянскі раён ўзначаліць Андрэй Турук. Таксама новы генеральны дырэктар з'явіўся ў Беларускага металургічнага завода. Гэтую пасаду заняў Дзмітрый Корчык, які раней працаваў намеснікам міністра прамысловасці.
Фота БЕЛТА